Хатняя старонка

Вандроўкi

Гісторыя

Шпалеры

Пра праект

 

 

 

Каталог TUT.BY

RATING ALL.BY  

 

Вітаю, шаноўныя наведвальнікі!

Гэтая старонка была задумана як месца, дзе людзі змогуць даведацца пра духоўныя святыні вельмі прывабнага кутка Беларусі – Глыбоччыны, а таксама паўночна-заходняга беларускага Паазер'я. Спадзяюся, што інфармацыя і фотаздымкі, якія змешчаны на гэтай старонцы, дапамогуць жадаючым зрабіць своеасаблівае «віртуальнае падарожжа» па краю, які літаральна носіць на сябе адбітак гісторыі.

А калі Вы, шаноўныя наведвальнікі, пажадаеце сваімі вачамі ўбачыць тую спадчыну, якая дайшла да нас праз стагоддзі, дакрануцца да велічных касцёлаў, адпачнуць душою ў простых, але ад гэтага яшчэ больш мілых сельскіх цэрквах, то шчыра запрашаем Вас на Глыбоччыну. Для прыхiльнікаў рэлiгiйнага турызму або проста неабыякавых да канфесiйнай гiсторыi Беларусi захад Віцебскай вобласці ўвогуле з'яўляецца сапраўдным скарбам, які абавязкова трэба адчыніць для сябе.

Спадзяюся, што пасля наведвання гэтай старонкі ў Вас не застанецца болей пытанняў, куды паехаць з сям'ёй на выхадныя, ці студэнтам і школьнікам падчас канікулаў. Вядома на Глыбоччыну!

Прыемнага Вам прагляду!

P.S. Першапачаткова праект быў задуманы як кароткі даведнік па храмах Глыбоччыны, які зроблены на аснове аўтарскіх фотаздымкаў. Але, на думку аўтара, немагчыма паказаць наведвальнікам Мосар і не закрануць незвычайны касцёл у Лужках Шаркаўшчынскага раёну, расказаць пра глыбоцкі Сабор Раства Багародзіцы і не паказаць касцёлы ў Лучаі і Дунілавічах на Пастаўшчыне. Так праект стаў больш падобны на сапраўдную вандроўку па храмах паўночна-заходняга Паазер'я, а не проста на расказ пра Глыбоччыну і яе святыні.


Прапаную Вам пачаць вандроўку менавіта з горада Глыбокае, дзе нас чакаюць два прыгажэйшыя храмы Паазер'я.

Далей абавязкова трэба наведаць культурна-дэндралагічны комплекс у вёсцы Мосар, ехаць да якога з Глыбокага неабходна праз Удзела, дзе знаходзіцца вельмі просты але прыгожы касцёл.

Вельмі незвычайны касцёл у стылі позняга барока знаходзіцца ў вёсцы Лужкі Шаркаўшчынскага раёну. Раю Вам абавязкова паглядзець на яго. Калі дабірацца туды з Глыбокага па сельскай дарозе, то можна паглядзець на праваслаўную царкву ў Бушыках, а таксама пабачыць маляўнічыя краявіды.

Калі рушыцца ў напрамку Пастаў, то цікава будзе наведаць касцёлы ў Дунілавічах і Лучаі.

З Глыбокага таксама магчыма наведаць праваслаўную царкву ў Верхнім.

 
2007, Антось Капялюш